Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
7 ліпеня 2026 года
264 545 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Янка Купала, сапр. Іван Дамінікавіч Луцэвіч (1882 — 1942) — беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН Беларусі (1928), АН Украіны (1929). Адлюстраваў характар і светаразуменне беларускага народа, стварыў яркія вобразы сялянскага быту і гістарычнага мінулага. Жанрава-стылявыя формы, увасобленыя ім, сталі класічнымі асновамі беларускай лірыкі, эпасу, драматургіі і публіцыстыкі. Лічыцца стваральнікам патрыятычнага закліку «Жыве Беларусь!». У позніх творах дамінуе тэма ўслаўлення савецкай рэчаіснасці.
Ці ведаеце вы, што…
- Аўтарам першай вядомай геліяцэнтрычнай мадэлі быў Арыстарх Самоскі.
- Дубовыя лясы ў Паўночнай Амерыцы ўтварае дуб чырвоны.
- Насір ад-Дзін Тусі пабудаваў у горадзе Марага найбуйнейшую астранамічную абсерваторыю свайго часу.
- Лічыцца, што першая камерцыйна паспяховая пішучая машынка была сканструявана ў ЗША ў 1867 годзе.
- Брытанскі вайсковы марш 1914 года стаў вельмі папулярны ў Другую сусветную вайну дзякуючы яго жартаўлівай версіі.
- Адметныя рысы беларускага арнаменту ў вышыўцы і ткацтве — упарадкаванасць формы і чырвона-чорная каляровая гама на белым фоне.
Актуальныя падзеі
- Тэмпература паветра ў Пінску дасягнула +40,4 °C, зафіксіраваны самы спякотны дзень у гісторыі метэаназіранняў у Беларусі. (29 чэрвеня)
- Венесуэлу скаланулі два моцныя землетрасенні. (24 чэрвеня)
- У фінальнай частцы чэмпіянату свету па футболе аргенцінец Ліянель Месі забіў рэкордны 17-ы гол. (22 чэрвеня)
Дзень у гісторыі
- 1754: У Нью-Ёрку адкрыўся Каралеўскі каледж, цяпер — Калумбійскі ўніверсітэт.
- 1846: ЗША абвясцілі аб анексіі Каліфорніі, якая абвясціла сваю незалежнасць ад Мексікі.
- 1864: Адкрыта Маладзечанская настаўніцкая семінарыя.
- 1937: Пачатак Другой япона-кітайскай вайны.
- 2000: У Мінску прапаў без вестак тэлеаператар Дзмітрый Завадскі.
- 2005: Тэрарыстычныя акты ў Лондане.
- 2012: Упершыню за 40 гадоў у Лівіі прайшлі выбары ва ўстаноўчую Асамблею — Усеагульны Нацыянальны кангрэс.
- 2017: Дагавор аб забароне ядзернай зброі быў прыняты ў штаб-кватэры ААН.
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.