Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
9 ліпеня 2026 года
264 610 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Меркурый — самая блізкая да Сонца планета Сонечнай сістэмы. Абарочваецца вакол Сонца за 88 зямных сутак, працягласць адных зорных сутак на Меркурыі складае 58,65 зямных, а сонечных — 176 зямных. Планета названа ў гонар старажытнарымскага бога гандлю — хутканогага Меркурыя, таму што яна рухаецца па небе хутчэй за іншыя планеты.
Меркурый адносіцца да ўнутраных планет, бо яго арбіта ляжыць унутры арбіты Зямлі. Пасля пазбаўлення Плутона ў 2006 годзе статусу планеты да Меркурыя перайшло званне самай маленькай планеты Сонечнай сістэмы. Бачная зорная велічыня Меркурыя вагаецца ад −1,9 да 5,5, але яго нялёгка заўважыць з-за невялікай вуглавой адлегласці ад Сонца (максімум 28,3°). У 2009 годзе навукоўцы склалі першую поўную карту Меркурыя (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Самую старажытную эпоху ў гісторыі чалавецтва адкрыў французскі археолаг.
- На хрысціянскіх надмагіллях часта сустракаецца лацінскае выслоўе, напачатку адрасаванае Юпітэру.
- Назва пінгвінаў Адэлі ўзыходзіць да імя жонкі французскага мараплаўцы.
- Літаратурная Ганкураўская прэмія можа быць прысуджана аўтару толькі адзін раз, але Рамэн Гары атрымаў яе двойчы.
- У часткі пацыентаў, якія перанеслі аперацыю пратэзавання сардэчных клапанаў, развіваецца памежнае псіхічнае захворванне.
- Шматтомная «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» ўключае больш за пятнаццаць тысяч артыкулаў.
Актуальныя падзеі
- Тэмпература паветра ў Пінску дасягнула +40,4 °C, зафіксіраваны самы спякотны дзень у гісторыі метэаназіранняў у Беларусі. (29 чэрвеня)
- Венесуэлу скаланулі два моцныя землетрасенні. (24 чэрвеня)
- У фінальнай частцы чэмпіянату свету па футболе аргенцінец Ліянель Месі забіў рэкордны 17-ы гол. (22 чэрвеня)
Дзень у гісторыі
Аргенціна: Дзень незалежнасці (1816)
Паўднёвы Судан: Дзень незалежнасці (2011)
- 1357: У Празе закладзены Карлаў мост.
- 1540: Генрых VIII ануляваў свой чацвёрты шлюб з Ганнай Клеўскай.
- 1762: Гвардыяй скінуты расійскі імператар Пётр III, змову падтрымала яго жонка, будучая імператрыца Кацярына II.
- 1807: Тыльзіцкі мірны дагавор паміж Францыяй, Прусіяй і Расіяй.
- 1810: Напалеон I Банапарт анексіраваў Нідэрланды.
- 1815: Талейран стаў першым прэм’ер-міністрам Францыі.
- 1829: Расійская армія на чале з Іванам Паскевічам ўзяла турэцкую крэпасць Эрзурум.
- 1868: 14-я папраўка ў Кастытуцыю ЗША гарантавала негрыцянскаму насельніцтву поўныя грамадзянскія правы.
- 1877: Пачатак першага Уімблданскага турніру.
- 1906: У вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі з’езд, разагнаны паліцыяй.
- 1944: Заканчэнне бітвы за Сайпан перамогай арміі і флоту ЗША над ваеннымі фарміраваннямі Японіі.
- 1955: Адкрыта Мінская дзіцячая чыгунка.
Вікістужка
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.